У Беларусі створаць адзіны нацыянальны турыстычны брэнд

У 2017 годзе ў Беларусі плануюць пачаць працу па стварэнні адзінага нацыянальнага турыстычнага брэнда. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.

bez_nazvanija_3.jpg


«У наступным годзе нам трэба будзе правесці вялікую колькасць мерапрыемстваў, у тым ліку па пытанні стварэння і прасоўвання адзінага нацыянальнага брэнда, каб можна было пазіцыянаваць краіну за мяжой, як гэта робіць тая ж Грузія», — адзначыў Віталь Грыцэвіч. Паводле яго слоў, само стварэнне брэнда абыйдзецца адносна нядорага. Асноўных выдаткаў запатрабуе яго прасоўванне.
«У гэтым напрамку плануем працаваць сумесна з тураператарамі», — дадаў ён. Таксама адной з задач дэпартамента на 2017 г. з'яўляецца развіццё ўнутранага турызму. 
Паводле БЕЛТА