Беларусь значна знізіць кошт некаторых візаў для шэрагу краін ЕС
Новаўвядзенне можа пачаць дзейнічаць у 2017 годзе.
Беларусь плануе значна знізіць кошт некаторых візаў для грамадзян шэрагу краін ЕС. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС нашай краіны Дзмітрый Мірончык.
Раней паведамлялася, што ў Мінску разглядаецца магчымасць увядзення бязвізавага ўезду ў Беларусь для замежнікаў, якія ўязджаюць у нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. На сённяшні дзень замежнікі маюць права бязвізавага наведвання Белавежскай пушчы і Аўгустоўскага каналу.
Радыё Свабода са спасылкай на пасольствы Беларусі ў Вільні і Варшаве паведамляе пра запланаванае змяншэнне цаны гадавой візы для грамадзян краін ЕС ў 2,5 разы. Калі цяпер яна каштуе 150 еўра, дык у 2017-м — 60 еўра. Кошт аднаразовай візы не зменіцца.
Паводле «Еўрарадыё»