У Беларусі за год фіксуецца да 100 землятрусаў
У асноўным землятрусы, якія адбываюцца на тэрыторыі Беларусі, вельмі слабыя — людзі іх нават не адчуваюць.
![_vjasna_minsk_pryroda_adnaulenne_fota_dzmitryeu_dzmitryj__novy_czas___6_.jpg _vjasna_minsk_pryroda_adnaulenne_fota_dzmitryeu_dzmitryj__novy_czas___6_.jpg](/img/v1/images/_vjasna_minsk_pryroda_adnaulenne_fota_dzmitryeu_dzmitryj__novy_czas___6_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Землятрусы на тэрыторыі Беларусі ў асноўным адбываюцца ў раёне Салігорска, яны выкліканы горнапрамысловай дзейнасцю, распавёў доктар фізіка-матэматычных навук, галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі Аркадзь Аронаў. Такія землятрусы характэрны практычна для ўсіх радовішчаў, дзе ідзе актыўная здабыча шахтавым спосабам. Гэта землятрусы невялікай энергіі, але патрабуюць пэўнага кантролю.
Аркадзь Аронаў паведаміў, што ў нашай краіне сейсмалагічныя назіранні праводзяцца з 1965 года.
«Першыя назіранні былі арганізаваны на базе геафізічнай абсерваторыі «Плешчаніцы». Далейшае развіццё адбывалася ў рамках адзінай сістэмы сейсмалагічных назіранняў СССР. Пры гэтым асноўныя этапы развіцця сейсмалагічных назіранняў звязаны са стварэннем нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя, сістэмы маніторынгу надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, а таксама будаўніцтвам Беларускай АЭС», — расказаў Аркадзь Аронаў.
![Расце гнеў на Эрдагана з-за рэакцыі на землятрус. Хуткае пераабранне пад пытаннем Расце гнеў на Эрдагана з-за рэакцыі на землятрус. Хуткае пераабранне пад пытаннем](/img/v1/images/erdahan_1_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Між тым, на вечар 14 лютага колькасць загінулых на паўднёвым усходзе Турцыі з прычыны двух землятрусаў 6 лютага склала ўжо 35 418 чалавек, колькасць параненых — 105 505. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, адзначае ТАСС.
Эрдаган паабяцаў,
што пошукава-выратавальная аперацыя пасля землятрусаў у Турцыі будзе
працягвацца да таго часу, пакуль не будзе выратаваны апошні чалавек, які выжыў.
Паводле thinktanks.by