У Брэсце і Магілёве палітвязням забаранілі перадаваць кнігі, часопісы і крыжаванкі

Яшчэ 8 красавіка ад сваякоў палітвязняў з'явілася інфармацыя: з гэтага часу ў СІЗА-7 нельга ў перадачу ўкласці кнігі, часопісы і крыжаванкі, паведамляюць праваабаронцы.

img_0629_2_logo_1.jpg

Таксама гэта не прымуць пасылкай. Як затым вусна патлумачылі работнікі ізалятара, гэта і раней было забаронена правіламі СІЗА. А для таго, каб (паліт)вязень атрымліваў друкаваныя выданні, іх трэба выпісаць па паштовым каталогу.
Такая практыка па забароне кніг / часопісаў / крыжаванак з'явілася і ў Магілёве: сёння пра гэта паведаміў канал валанцёраў магілёўскай «Вясны». Там ніякіх тлумачэнняў, чаму раптам забаранілі тое, што раней было дазволена, не далі.