У цэнтры «Брузгі» ўспышка COVID-19?

Каля ста мігрантаў было шпіталізавана з лагістычнага цэнтра «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы, у тым ліку з цяжкай формай каронавіруса.

1759579349_0_320_3072_2048_1920x0_80_0_0_0d8a415015efbbe9ceddf74898731570.jpg.jfif


Пра гэта паведаміла начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людміла Кеда, пішуць РІА «Новости».

«Мы возім пацыентаў у Гродна. Асноўныя клінікі — гэта бальніца хуткай медыцынскай дапамогі і ўніверсітэцкая клініка. Дзяцей адпраўляем у дзіцячую клінічную бальніцу, цяжарных — у перынатальны цэнтр. На сённяшні дзень павезлі каля 100 чалавек», — паведаміла Кеда дэлегацыі СААЗ, якая прыехала ў цэнтр.

Сярод асноўных прычын шпіталізацыі Кеда вылучыла пнеўманію, захворванні лёгкіх, страўнікава-кішачнага гасцінца, траўмы, атрыманыя на мяжы.

«Частку людзей везлі з пераахалоджваннем і ўзніклымі прастуднымі захворваннямі, у тым ліку і пнеўманіяй. Ёсць адзін пацыент у цяжкім стане з пнеўманіяй, выкліканай каронавірусам», — дадала лекарка.

Наўрад ці мігранты ў лагістычным цэнтры «Брузгі» выконвалі сацыяльную дыстанцыю і масачны рэжым. А ўлічваючы асаблівасці статыстыкі беларускага Мінздароўя, захварэлых на COVID-19 можа быць значна больш.