У цэнтры Мінска на Свіслачы затануў катамаран

Абышлося без чалавечых ахвяраў.

3a53155906f4d50b7b6b785fea36709a.jpg

У цэнтры Мінска на Свіслачы затануў катамаран. Людзей, якія знаходзіліся на ім, удалося выратаваць.
Паведамленне аб тым, што на рацэ ў цэнтры Мінска церпіць бедства судна, паступіла ў МНС у 17.00 у суботу, 18 чэрвеня. Аказалася, што непадалёк ад праспекта Пераможцаў тоне прагулачны катамаран разам з людзьмі.
На шчасце, усё скончылася добра. Работніку пункта пракату ўдалося падабрацца да карабліка на выратавальным катэры і эвакуіраваць адтуль чацвярых чалавек: 51-гадовага мужчыну, 50-гадовую жанчыну і дваіх дзяцей — 12 і 9 гадоў.