У Мінску знішчаюць славутую мазаіку
Славутую мазаіку вышынёй у 2 паверхі на сцяне мнскай гімназіі знішчаюць. Накладаюць тынкоўку папросту павер мазаікі.

Мазаічную сцяну
проста тынкуюць паверх выявы. Вышыня мазаікі на сцяне спартзалы — 8 метраў. Рабочыя
спачатку мацуюць блакітную арміраваную сетку, а ўжо па ёй наносяць тынкоўку,
піша The Village.

Мазаіка з’явілася на сцяне ў 1973 годзе. Тады на вуліцы Максіма Горкага адкрылі школу, якая цяпер вядомая як гімназія №15. На тарцы школы была мазаіка выявамі людзей, якія, відаць, абазначаюць касманаўтаў, скіраваных у светлую будучыню.
А ў двары суседняй гімназіі — помнік-самалёт у гонар лётчыка Барыса Акрэсціна.

.