У Гомелі масавыя затрыманні падлеткаў
У гандлёвым цэнтры «Сакрэт» у Гомелі праходзяць жорсткія затрыманні непаўналетніх. У гэтым месцы была назначана сустрэча па так званай «ПВК Родан» — новай «гульні» падлеткаў, падчас якой яны ладзяць масавыя бойкі.
![Фота: «Фл*гшток» Фота: «Фл*гшток»](/img/v1/images/111_23.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: «Фл*гшток»
Выданню «Фл*гшток» ад удзельніка сустрэчы стала вядома пра затрыманне як мінімум трох чалавек. На выхадзе з ГЦ «Сакрэт» міліцыя скарыстала гумавыя дубінкі.
«Бачу, ідуць шэсць міліцыянтаў і тры кежыкі [гопнікі], дужыя такія
16-гадовыя хлопцы, іх пачалі дубасіць, потым павязалі», — распавёў відавочца.
На ўваходзе
ў ГЦ «Сакрэт» гамельчукі заўважылі АМАП
і групы моладзі.
Паведамляецца, што сілавікі правяралі ў маладых людзей тэлефоны.
«Правяраюць галерэі, калі там усё чыста —
адпускаюць», — расказалі суразмоўцы.
Пра лёс затрыманых пакуль нічога невядома.
Удзельнік чата так пракаментаваў убачанае: «Спачатку мянты прыехалі, яны ўсіх распужалі, але ўсім па**й, усе вяртаюцца. І ўжо амапаўцы пачалі выходзіць з машын, проста з левых аўто, з буса...».
Перапіска ў
чаце, прысвечаным сходу «ПВК Родан», між тым суправаджалася ілжывымі
паведамленнямі: «чаму нікога няма?», «няма тут ніякай
міліцыі». Адзін з акаўнтаў у пацвярджэнне бяспекі сустрэчы выкладваў відэа
з гандлёвага цэнтра, размешчанага не ў Гомелі.
![Фота: ЦікТок Фота: ЦікТок](/img/v1/images/21_pxjzj.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: ЦікТок
Што такое «ПВК Родан»?
Цягам лютага ў
Расіі і Украіне атрымала пашырэнне незвычайная субкультура, якая называе сябе «ПВК
Родан».
Як адзначала «Н*ша Ніва», «ПВК Родан» ніяк
не звязана з вайсковымі кампаніямі, абрэвіятура мае хутчэй жартоўны
характар. Гэта супольнасць нефармалаў і аматараў анімэ, у прыватнасці, анімэ
«Hunter x Hunter». Прыхільнікі «Родана» носяць штаны ў клетку, доўгія валасы, а
таксама цішоткі з выявамі павукоў і лічбай 4, што і адсылае да анімэ. У Расіі
яны выступаюць супраць футбольных фанатаў-ультрас, мігрантаў і выхадцаў з
Каўказа.
У Расіі «ПВК
Родан» ужо набыла вядомасць праз сутыкненні з футбольнымі фанатамі, хваляванні
з удзелам субкультуры прайшлі і ва Украіне. У абедзвюх краінах праваахоўнікі
зацікавіліся супольнасцю, і ўкраінскія сілавікі спрабуюць зразумець, ці ёсць у
распаўсюджванні субкультуры расійскі след.
У Беларусі пакуль
не было сутычак з удзелам «Родана», але ўжо з’явіліся прысвечаныя субкультуры
паблікі. Спачатку стала вядома пра старонкі ў тэлеграме, якія каардынуюць
прыхільнікаў у Гомелі і Магілёве, таксама «Родан» мае і сваю старонку для
Мінска.
Гэтая старонка ў Тыктоку мае на момант напісання артыкула 612 падпісантаў. Мінскае
«падраздзяленне» назвалі «МОЗД «Андеграунд» — расшыфроўваецца, як тлумачаць
самі аўтары старонкі, як «Минское объединение здравого движения». Самае
папулярнае відэа ў акаўнце выйшла ўсяго 16 гадзін таму, але ўжо мае больш за 35
тысяч праглядаў. У ім прадстаўнікі субкультуры прапануюць зладзіць сустрэчу ў
раёне Каменнай Горкі і дэманструюць фота гіпермаркета «Green» — магчыма, гэта
месца будучай сустрэчы.
Яшчэ ў акаўнце
ёсць чатыры відэа, якія маюць недзе па 2-3 тысячы праглядаў, першы з
ролікаў з’явіўся чатыры дні таму. У адным з іх, напрыклад, сцвярджаецца, што
падраздзяленне, якому належыць акаўнт, не бярэ ў палон, і дэманструюцца кадры з
барцамі ў зале.