У кіраўніка мінскага АМАПу Балабы выяўлена пнеўманія
Тэлеграм-канал беларускіх лекараў belxalat пацвердзіў інфармацыю аб тым, што ў кіраўніка мінскага АМАПу Дзмітрыя Балабы выяўленая пнеўманія.
![case_119.jpg case_119.jpg](/img/v1/images/case_119.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Так, учора прыязджаў, пнеўманія дакладна ёсць. Сёння павінен быў прыехаць на КТ і ПЦР-дыягностыку», — паведамілі лекары.
Раней тэлеграм-каналы паведамілі аб шпіталізацыі Балабы з каронавірусам.