У Беларусі за суткі налічылі 1309 новых выпадкаў каронавірусу

Міністэрства аховы здароўя апублікавала звесткі аб захворванні каронавірусам на 18 лістапада. Усяго ведамства афіцыйна пацвярджае ў краіне 118008 выпадкаў Covid-19 з моманту пачатку эпідэміі.

covid_19_5000501_1920.jpg


Такім чынам, за суткі было выяўлена 1309 новых пацыентаў. Пасля двух дзён зніжэння сутачнага захворвання яна зноў пачала расці. Згодна з Міністэрствам аховы здароўя, за час эпідэміі выпісана і ачуняла 98318 чалавек, у тым ліку роўна 1000 пацыентаў за мінулыя суткі, паведамляе REFORM.by.

Сутачная афіцыйная смяротнасць не мяняецца ўжо чацвёрты дзень. Сёння ведамства афіцыйна паведаміла аб сямі памерлых «з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй».

У краіне было праведзена амаль 2,95 млн тэстаў на каронавірус, з іх 30681 — за апошнія суткі.