У Курапатах пачалі з’яўляцца фотапасткі
Пасля чарговага вандалізму ў Курапатах усё ж пачалі ўстанаўліваць відэаназіранне.
![__55453722_2028882767420659_8130344680119336960_n_logo.jpg __55453722_2028882767420659_8130344680119336960_n_logo.jpg](/img/v1/images/__55453722_2028882767420659_8130344680119336960_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі адзначыла, што сродкі фота- і відэафіксацыі ў Курапатах устанаўлівае Бараўлянскі спецлясгас у прысутнасці супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў. Плануецца паставіць 10-12 відэакамер.
![55453722_2028882767420659_8130344680119336960_n.jpg 55453722_2028882767420659_8130344680119336960_n.jpg](/img/v1/images/55453722_2028882767420659_8130344680119336960_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, 23 сакавіка ў міліцыю паступіла чарговае паведамленне аб тым, што на тэрыторыі месца пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты фарбай нанесеныя надпісы на мемарыяльных аб'ектах. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце пашкоджання мемарыяльных аб'ектаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.