У Курапатах затрымалі Дзяніса Урбановіча і Валера Рабцава (фота, відэа)
Сёння ўвечары ў Курапатах затрымалі ўдзельнікаў варты Дзяніса Урбановіча і Валера Рабцава.
![p3254793_logo.jpg p3254793_logo.jpg](/img/v1/images/p3254793_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэта адбылося неўзабаве пасля малітвы і запалення знічак. Падчас затрымання Дзяніс Урбановіч заявіў, што добраахвотна ў машыну не пойдзе — тады міліцыянты яго занеслі на руках. Паведамляецца, што іх павезлі ў Бараўлянскі РУУС.
Пазней стала вядома, што Дзяніс Урбановіч пераведзены ў ІЧУ.