У Курапатах зносяць крыжы
У Курапатах зносяць крыжы, паведаміў «Нашай Ніве» відавочца.

«Нагналі тэхнікі, зносяць крыжы», — сказаў ён.

Карэспандэнт «Нашай Нівы» паведамляе, што ДАІ заблакавала пад’езды да Курапатаў, не дазваляе спыняцца каля рэстарана «Паедзем паядзім». Здалёк відаць тэхніка і рабочыя.
АМАП ачапіў Курапаты па перыметры і не прапускае людзей.
