У міліцыю паведамілі аб «мініраванні» Мінгарвыканкама, Мінскага гарадскога суда і гасцініцы «Мінск»

Міліцыя правярае паведамленне аб мініраванні будынкаў у Мінску. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

xxl_4.jpg


Сёння каля 12 гадзін у міліцыю паступіла некалькі званкоў з інфармацыяй аб мінаванні трох будынкаў на тэрыторыі Мінска — Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога суда і гасцініцы «Мінск», паведамляе TUT.BY.

«На месца выбылі супрацоўнікі міліцыі, прымаюцца неабходныя меры бяспекі. Працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы» — гаворыцца ў паведамленні міліцыі.

Нагадаем, у апошнія гады такія паведамленні не рэдкасць. Пасля праверкі інфармацыя аб «мініраванні» не пацвярджаецца.

Заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы цягне крымінальную адказнасць (арт. 340 КК Рэспублікі Беларусь), якая наступае з 14 гадоў. Прадугледжанае пакаранне ў залежнасці ад памеру нанесенай шкоды, цяжару наступстваў і іншых абставінаў — ад штрафу да 7 гадоў пазбаўлення волі. Пад буйным памерам шкоды, які пацягнула падобнае паведамленне, маюць на ўвазе страты на суму, якая ў 250 і больш разоў перавышае адну базавую велічыню. Пад цяжкімі наступствамі можна разглядаць парушэнне працы вакзалаў, грамадскага транспарту, аэрапортаў, зрыў масавага мерапрыемства.