Міліцыя абяцае не дапусціць пратэстаў падчас УНС : Закон дае нам права ўжываць сілу, спецсродкі і зброю

Міліцыя Мінска заявіла, што гатовая да любых правакацый, якія могуць быць арганізаваны падчас правядзення Усебеларускага народнага сходу.

vas_vot_marsh_oct25_20201025_020_logo.jpg

Створаны аператыўны штаб які будзе адсочваць сітуацыі, служба ідзе ва ўзмоцненым рэжыме.

Пра гэта ў эфіры СТВ распавёў Аляксандр Купчэня, кіраўнік аднаго з падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама.

— Усе аб'екты пражывання, наведвання, усе маршруты, па якіх будуць прыбываць дэлегаты, узятыя намі пад кругласутачную ахову. У цэнтральнай частцы горада з сённяшняга дня нясуць службу супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі ў складзе парных пешых патрулёў па ахове грамадскага парадку. Акрамя таго, у горадзе Мінску створаны і ўжо пачаў сваю працу Мінскі гарадскі аператыўна-сітуацыйны штаб, ён адсочвае становішча, апрацоўвае і аналізуе ўсю інфармацыю, якая ўжо маецца і якая паступае і будзе паступаць. Міліцыя гатовая да любых выклікаў і пагрозаў. Ахова грамадскага парадку ў сталіцы ў перыяд правядзення гэтага сходу будзе забяспечана, — заявіў Купчэня.

Паводле яго слоў, асабісты склад гатовы "як тэарэтычна, так і практычна": аналізаваліся ўсе варыянты развіцця падзей, праведзены інструктажы, неабходныя заняткі і вучэнні. Арганізаваны спецыяльныя пункты абагравання для сілавікоў. Купчэня таксама нагадаў, што міліцыі «законам дадзена права ўжываць фізічную сілу, спецыяльныя сродкі і зброю ў мэтах, якія прадугледжаны гэтым законам».

Паводле tut.by