Удзельнікаў УНС дадаюць у Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў

На сайце Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў з'явіўся спіс з 308 удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу, паведамляе тэлеграм-канал «Еўрарадыё».



sumlennyja_ljudzi.jpg

Ініцыятыва «Сумленныя людзі» адзначыла, што дэпутаты Усебеларускага народнага сходу “лічацца падазраванымі ў крымінальных злачынствах” і падпадаюць пад змест артыкулаў 190 (Парушэнне роўных правоў грамадзянаў) і 424 (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

«Як толькі ў краіне пачне працаваць закон, усе справы будуць разгледжаныя, а вінаватыя панясуць адпаведнае пакаранне», — сцвярджае тэлеграм-канал «Сумленныя людзі».