У Вільні адбылася акцыя пратэста супраць УНС
На акцыі выступілі неабыякавыя беларусы, актывісты з розных арганізацыяў.

У знак пратэсту супраць «паказухі» усебеларускага народнага сходу, арганізаванага Лукашэнкам, сёння сабраліся неабыякавыя беларусы каля амбасады Беларусі ў Вільні.
На акцыі выступілі неабыякавыя беларусы, актывісты з розных арганізацыяў, такіх як «Дапамога», народная амбасада Беларусі ў Вільні і іншыя.
Большасць выступоўцаў выказаліся, што падман беларускага народа рэжымам не пройдзе. Акцыю падтрымалі гукі трубы, на якой граў палітуцякач з Беларусі Цім Суладзэ. У акцыі прыняло ўдзел каля 30 чалавек.