Дэлегат УНС адмовіўся ад удзелу ў сходзе
Пра гэта стала вядома з тэлеграм-канала Полацкага дзяржуніверсітэта.
![photo_2021_02_11_20_25_52.jpg photo_2021_02_11_20_25_52.jpg](/img/v1/images/photo_2021_02_11_20_25_52.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Студэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Шчэрбянок, абраны дэлегатам на УНС, адмовіўся ад удзелу ў сходзе.
"Дзмітрый звязаўся з намі і пацвердзіў гэтую інфармацыю. Наша павага!", — піша тэлеграм-канал універсітэта.