У Мінгарвыканкама няма грошай на помнік Станіславу Шушкевічу
Беларусы сабралі подпісы пад петыцыяй за тое, каб усталяваць у Мінску помнік Станіславу Шушкевічу і назваць у яго гонар адну з вуліц. Цяпер у сеціве з’явіўся адказ Мінгарвыканкама.
Станіслаў Шушкевіч, паводле адказу чыноўнікаў, уключаны ў спіс вядомых дзеячаў, чые імёны ў спісе прапанаваных для прысваення часткам сталіцы.
Але цяпер адсутнічаюць заяўкі на найменне новых вуліц горада, што праектуюцца, а грошай на помнік няма, вынікае з адказу за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Арцёма Цурана.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі памёр 3 траўня. Улады ніяк не ўдзельнічалі ў яго пахаванні, ніхто з афіцыйных асоб не прыйшоў на развітанне.