Беларусы збіраюць подпісы за ўсталяванне помніка Станіславу Шушкевічу
Таксама патрабуюць назваць у яго гонар адну з вуліц.
Беларусы збіраюць подпісы за тое, каб усталяваць у Мінску помнік Станіславу Шушкевічу і назваць у яго гонар адну з вуліц.
Такая петыцыя з’явілася ў сетцы. Пакуль пад ёй падпісаўся 41 чалавек, але подпіс можна пакінуць да 16 траўня.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі памёр у ноч на 4 траўня.