
Паводле неафіцыйных даных, да здарэння можа быць датычны былы начальнік ГУБАЗіКа Андрэй Паршын, які цяпер узначальвае Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС.
«Ля пад'езда размясцілася група моладзі. Паршын вырашыў
зрабіць заўвагу з нейкай нагоды. Слова за слова — пачалася бойка. У выніку Паршын
апынуўся на зямлі», — паведаміў сведка.
Жыхар «Каскада» сцвярджае, што чуў у гэты час хлапок, падобны на гук стрэлу.
Сілавікі здарэнне не каментуюць.