У Мінску 19-гадовы спецназавец атрымаў агнястрэльную траўму галавы. Ён у рэанімацыі
У Мінску салдат тэрміновай службы падчас службы атрымаў агнястрэльную траўму галавы. Следчы камітэт паведамляе, што па гэтым факце праводзіцца праверка
Паводле папярэдніх даных, вечарам 19 верасня паступіла паведамленне пра агнястрэльнае траўмаванне пры нясенні службы. Гэта здарылася з 19-гадовым салдатам спецназу ўнутраных войскаў МУС — вайсковай часткі 3214, паведамляе прэс-служба Следчага камитэта.
Зараз салдат знаходзіцца ў рэанімацыі, за яго жыццё змагаюцца дактары. Следчымі з прыцягненнем спецыялістаў праведзены агляд месца здарэння, апытаныя калегі маладога чалавека.
Цяпер Следчы камітэт праводзіць праверку, высвятляе ўсе абставіны здарэння.
Нагадаем, сёлета ў войску адбылося некалькі інцыдэнтаў з вайскоўцамі. 22 ліпеня ад агнястрэльнага ранення загінуў тэрміновай службы ў Слоніме. 4 жніўня агнястрэльнае раненне атрымаў салдат тэрміновай службы аднаго з механізаваных падраздзяленняў Беларусі.