Лукашэнка рыхтуе Беларусь да ваеннага становішча?

Нямецкае выданне RND піша, што цяпер у нашай краіне адбываецца мабілізацыя ўсіх сілавых структур. І можна меркаваць, што Беларусь рыхтуецца да ўвядзення ваеннага становішча.

_belarus_zbroja_vojska_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__6__logo.jpg

Аляксандр Лукашэнка з’яўляецца найважнейшым прыхільнікам расійскай захопніцкай вайны супраць Украіны. Цяпер кіраўнік Беларусі загадвае мабілізаваць усе органы бяспекі — і рыхтуе краіну да магчымага ваеннага становішча, — піша RND.

«На фоне вайны Расіі супраць Украіны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка загадаў мабілізаваць усе сілавыя структуры і яшчэ больш узмацніць жорсткасць законаў. «Калі мы павінны па законах ваеннага часу прывесці вайсковую частку ў стан баявой гатоўнасці, то мы павінны гэта зрабіць», — заявіў Лукашэнка ў аўторак на сустрэчы з сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі Аляксандрам Вальфовічам». Цытуе нямецкае выданне словы беларускага кіраўніка паводле Белта.

Пры гэтым 68-гадовы кіраўнік Беларусі пагражаў апазіцыі і заклікаў «дысцыплінаваць грамадства». Ён заявіў, што апазіцыя рыхтавала дзяржаўны пераварот. У краіне не хапае «дысцыпліны, за якой цяпер павінны сачыць улады», лічыць Лукашэнка, якога называюць «апошнім дыктатарам Еўропы».

Нямецкае выданне нагадвае сваім чытачам, што «Лукашэнка да гэтага часу быў найважнейшым прыхільнікам расійскай агрэсіўнай вайны супраць Украіны. Беларусь таксама аддала свае базы для нападаў на Украіну».