Распачаўся суд над рэдактарам «Ежедневника» Сяргеем Сацуком
У Мінскім гарадскім судзе сёння, 23 верасня, а 10:00 пачалі судзіць рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука. Першае пасяджэнне, прынамсі, будзе адкрытым.
Справу рэдактара беларускага партала «Ежедневник» (ej.by) разглядае суддзя Святлана Бандарэнка. Менавіта яна асудзіла журналістку Кацярыну Барысевіч за матэрыял пра смерць Рамана Бандарэнкі і «нуль праміле».
Партал «Ежедневник» найбольшую вядомасць здабыў журналісцкімі расследаваннямі, на якіх спецыялізаваўся Сяргей Сацук.
Журналіста затрымалі 8 снежня 2021 года нібыта па ранейшай справе аб нібыта атрыманні хабару. Сацука абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 430 («Атрыманне хабару»), арт. 130 («Распальванне варожасці»), арт. 426 («Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў»). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачанні, невядома.
Праваабаронцы прызналі Сяргея Сацука палітвязнем.