Прысуд палітвязню Арцёму Анішчуку за абразу міліцыянта пакінулі ў сіле
Арцём Анішчук на судзе віну не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе ён зазнаваў катаванні і збіццё.
![photo_2022_09_23_08_26_43.jpg photo_2022_09_23_08_26_43.jpg](/img/v1/images/photo_2022_09_23_08_26_43.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Магілёўскім абласным судзе 22 верасня разглядзелі апеляцыйную скаргу палітзняволенага Арцёма Анішчука. Суддзя Сяргей Каралёў пакінуў прысуд без змен. У хуткім часе Арцёма этапуюць у калонію, паведамляюць праваабаронцы.
![«Буду чакаць, калі нарэшце змагу абняць мужа» «Буду чакаць, калі нарэшце змагу абняць мужа»](/img/v1/images/arcjom_i_volha_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Арцём Анішчук спачатку быў фігурантам справы аб пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў». За гэта яго асудзілі на 2 гады зняволення. Арцём мусіў выйсці на волю 29 чэрвеня, адбыўшы цалкам тэрмін, але гэтага не здарылася — яго ўзялі пад варту па новай справе. Пазней суд Ленінскага раёна Магілёва 25 ліпеня асудзіў Арцёма Анішчука па новай крымінальнай справе — за абразу міліцыянта.
У выніку суддзя Нікіфарава склала прысуды па дзвюх крымінальных справах (нават па той, па якой Арцём цалкам адбыў тэрмін) і прызначыла палітвязню ў суме тры гады калоніі, два з якіх ён адбыў.
![Помста? Перад самым вызваленнем на палітвязня Арцема Анішчука ўзбудзілі крымінальную справу Помста? Перад самым вызваленнем на палітвязня Арцема Анішчука ўзбудзілі крымінальную справу](/img/v1/images/622a5ee53aa2f.png?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Арцём на судзе віну не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе ён зазнаваў катаванні і збіццё. Цяпер Арцёму засталося адбываць яшчэ каля года зняволення.
Нагадаем, першы раз Арцём Анішчук быў сярод пяцярых, затрыманых 29 верасня ў Баравой. Суд Мінскага раёна 3 лютага 2021 года вынес ім прысуды па крымінальнай справе за пашкоджанне аўтамабіля жонкі міліцыянта. Іх абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса («Злоснае хуліганства»). Матэрыяльная шкода склала 5 222 рублі 88 капеек. Суддзя Віктар Шаўцоў пакараў Арцёма двума гадамі калоніі.
![На зняволенага Арцёма Анішчука ў калоніі завялі крымінальную справу На зняволенага Арцёма Анішчука ў калоніі завялі крымінальную справу](/img/v1/images/arcjom_i_volha_logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
![У калонію да Арцёма Анішчука ў трэці раз не пусцілі адваката У калонію да Арцёма Анішчука ў трэці раз не пусцілі адваката](/img/v1/images/arcjom_aniszczuk_fota_z_sacsetak_logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)