У Мінску на Нямізе — вялікі антываенны ланцуг
У Мінску на Нямізе ўтварыўся корак. Людзі скандуюць «Не — вайне», аўтамабілісты падтрымліваюць іх сігналамі.
Нагадаем, сёння ў сталіцы людзі выкарысталі рэферэндум, каб правесці антываенныя акцыі і акцыі салідарнасці з Украінай. Акцыі адбываюцца таксама ў рэгіёнах. Па папярэдніх даных, затрымана каля 100 чалавек.