Падчас акцый пратэсту супраць вайны ва Украіне ў Беларусі затрыманыя не менш за 182 удзельнікі
У сталіцы Беларусі і ў рэгіёнах сёння прайшлі акцыі пратэсту супраць расійскага ўварвання ва Украіну, а таксама супраць пастановы ўладаў даць тэрыторыю краіны расійскім уладам для актаў агрэсіі.

Адна з найбольш яркіх акцый прайшла ля будынка Генштаба УС РБ, дзе людзі скандавалі «Не вайне» і «Слава Украіне». Шматлікія акцыі прайшлі каля ўчасткаў для галасавання, паведамляе АФН.
Сілавікі актыўна разганялі і затрымлівалі пратэстоўцаў. Па даных валанцёраў, на дадзены момант толькі ў Мінску лічацца затрыманымі не менш за 147 чалавек.
Праваабаронцы паведамляюць аб акцыях, пікетах, пратэстах і, натуральна, затрыманні ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У цэлым па Беларусі не менш за 182 чалавекі затрыманыя на цяперашні момант.