Рашэнне па SWIFT у дачыненні да Беларусі можа быць прынятае заўтра
Еўрасаюз можа прыняць рашэнне па пытанні адключэння беларускіх банкаў ад SWIFT ужо заўтра, паведамляе карэспандэнт RFE/RL Рыкарда Ёзвяк.
![swift_1.jpg swift_1.jpg](/img/v1/images/swift_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння, па яго інфармацыі, будуць прынятыя:
- забарона расійскіх авіякампаній;
- санкцыі супраць расійскага Цэнтрабанка;
- забарона на выдачу віз і замарожванне актываў шматлікіх алігархаў.
Еўрапейскі фонд міру выдзеліць 450 мільёнаў еўра на ўзбраенне для Украіны.
Заўтра ж чакаюцца рашэнне па SWIFT для беларускіх і расійскіх банкаў, а таксама новыя санкцыі супраць Беларусі.