У Мінску пачнуць рэканструкцыю вуліцы Багдановіча, будзе абмежаваны рух

У сувязі з рэканструкцыяй вуліцы М. Багдановіча ад моста праз Свіслач да вуліцы Архітэктара Заборскага мяркуецца з 23 лютага абмежаваць рух па дадзенай магістралі.

wikipedia.org

wikipedia.org

Таксама будзе закрыты ўезд на вуліцу М. Багдановіча з боку вуліцы Старажоўскай і Я. Купалы.
— На мосце праз Свіслач праезная частка мае 6 палос руху, далей да скрыжавання з вуліцай Я. Купалы — 5 палос: тры ў бок вуліцы Архітэктара Заборскага і дзве ў зваротным кірунку, пасля перасячэння з вуліцай Я. Купалы — зноў 6 палос, — тлумачыць галоўны інжынер ДП «Гардарбуд» Васіль Цібеж. — Каб павялічыць прапускную здольнасць вуліцы, запланавана пашырыць гэты ўчастак яшчэ на адну паласу. Пашырэнне пойдзе ў бок тэрыторыі былой 2-й клінічнай бальніцы.
Акрамя гэтага падчас рэканструкцыі спатрэбіцца перабудова інжынерных сетак, у тым ліку газаправода і цеплатрасы, якія праходзяць як раз пад скрыжаваннем з вуліцай Старажоўскай і Я. Купалы. Таксама ў ходзе работ выканаюць перабудову кантактнай сеткі тралейбусаў з перастаноўкай апор, абновяць вонкавае асвятленне, усталююць новы светлафорны аб'ект на скрыжаванні з вуліцай Я. Купалы.
Па словах галоўнага інжынера, на час рэканструкцыі рух па вуліцы Багдановіча ў абодвух напрамках арганізуюць па палове праезнай часткі.
Завяршыць работы плануецца да мая. Рэалізацыя праекта ўвязана з будаўніцтвам шматфункцыянальнага комплексу на вуліцы Я. Купалы.
minsknews.by