Дзікая лекцыя АПБ «Дзіўны жывы свет» пройдзе ў Мінску

Хто кіруе казуркамі і чаму пчолы не кусаюцца? Чаму каровы ядуць, не траву, а інфузорый? Прыходзь 27 лютага на Дзікую лекцыю ад АПБ і пазнаёмся з велізарным светам жывых істот Беларусі!

dziki_mir.jpg

Вось толькі некалькі пытанняў, на якія ты атрымаеш адказ навукоўца:

  • Дзе ў Беларусі жывуць медузы, акулы і марскія іголкі?
  • Як выглядае беларуская тайга?
  • Хто спіць гадамі?
  • Хто жыве на вадзе, але пакутуе ад смагі?
  • Якія жывёлы даўжэй за 20 метраў?
  • Дзе ў лесе растуць драпежныя грыбы?
  • Хочаш даведацца больш пра дзівосным жывым свеце вакол нас?

Прыходзь на Дзікую лекцыю з навукоўцам у сераду 27 лютага ў 18.30!
На лекцыю запрашае Аахова птушак Бацькаўшчыны сумесна з ЦНБ НАН Беларусі, НПЦ па біярэсурсах і крамай OZ.by. Уваход вольны (па квітках)!
Лектар — вядучы навуковы супрацоўнік ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах», к.б.н., дацэнт Алег Барадзін.
Дзе: Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі (Мінск, ст.м. Акадэмія навук, вул. Сурганава, 15)
Пачатак: 27 лютага, 18.30 (працягласць — 1 гадзiна + пытанні)
Важна: звярніце ўвагу на месца правядзення лекцыі!

kakprojtivbiblioteku.jpg