У Мінску спецназ атакаваў антыфашысцкі канцэрт (відэа)
Сёння, 14 кастрычніка, у мінскім клубе «210 metrov» па вул. Чапаева, 3 павінен быў адбыцца канцэрт "Edge day" з удзелам хардкор-гуртоў Supremacy, Partybreaker і інш.
![edge_day_800x445.jpg edge_day_800x445.jpg](/img/v1/images/edge_day_800x445.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адразу пасля пачатку мерапрыемства да клубу пад'ехала 3 аўтобусы са спецназам, які ўварваўся ў памяшканне і паставіў ўсіх прысутных тварам да сцяны, піша анархісцкі сайт pramen.io. Многіх пры гэтым збілі.
Неўзабаве наведвальнікаў канцэрту пагрузілі ў транспарт і павезлі ў РАУС. Затрымана некалькі дзясяткаў чалавек.