У Мінску стартаваў Freaky Summer Party
"Кактэль з гульняў, сучаснага мастацтва, воркшопаў, трэндавай музыкі і медыйных эксперыментаў" — так называюць фестываль арганізатары.

У суботу 28 ліпеня ў Мінску стартаваў традыцыйны для лета арт-пікнік Freaky Summer Party. Ён цягнецца два дні і адбываецца ў парку Dreamland. Калі вы яшчэ не прыдумалі што сёння рабіць — схадзіце, раіць Еўрарадыё. Там заўсёды шмат музыкі, забаваў, ежы і цікавых размоваў.

