У Мінску з'явіўся новы фантан за 2,5 мільёна долараў

Мультымедыйны фантан ад Сбербанка, які ўсталявалі на Свіслачы, адкрыюць 3 ліпеня — у афіцыйны Дзень Незалежнасці.

fontan_na_svislochi_20200623_shuk_tutby_phsl_9967.jpg

Мантаж канструкцыі ўжо завяршылі. У апошні час фантан рэгулярна тэстуюць па вечарах, таму ў парку збіраецца шмат тых, хто чакае шоу. Журналісты tut.by пПаглядзелі, як выглядае фантан падчас аднаго з пробных запускаў.
Канструкцыю пабудавалі на воднай роўнядзі Свіслачы побач з паркам Янкі Купалы. Распрацоўвала канцэпт Група Сбербанк, яна ж фінансавала будаўнічыя работы. Праект рэалізавалі пры падтрымцы Мінгарвыканкама. Фантан абыйшоўся ў 2,5 мільёна долараў.
Па словах старшыні праўлення БПС-Сбербанка Ігара Мяркулава, комплекс фантана ўнікальны, аб'екты падобных маштабаў можна сустрэць у лічаных гарадах свету.
У дзень запуску 3 ліпеня мінчукам пакажуць шоу на акваторыі ракі Свіслач.
Канцэпцыя «разумнага фантана», дазваляе «трансляваць» асветніцкія праграмы для дарослых і дзяцей.
За рэалістычнае адлюстраванне мультымедыйнага кантэнту адказвае адмысловы водны экран.
Комплекс — у форме прамавугольніка даўжынёй 90 метраў і шырынёй 16 метраў. Водную феерыю ўтвараюць каля 200 бруй, якія падымаюцца на вышыню да 30 метраў. Яны таксама могуць ствараць розныя эфекты, такія як бягучая дарожка, веер, лілея, бакавыя дугі, бруі, што паварочваюцца.

Фота: Вольга Шукайла, tut.by