У Наваполацку затрымалі сябра аргкамітэту БХД Андрэя Гайдукова

У Наваполацку раніцай 28 красавіка быў затрыманы сябра аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Андрэй Гайдукоў. Затрыманне адбылося падчас вывешвання ім плакатаў «Праца — права, а не абавязак».

"Затрыманне адбылося на трэцяй расцяжцы, цалкам нечакана. Трэба прыцягваць увагу гараджан да праблемы з правам на працу. Бо ў нас то караюць за „дармаедства“, то звальняюць чалавека, які імкнецца працаваць. Такая сітуацыя здарылася з Мікалаем Шарахам: не працягнулі кантракт, хоць ён, бадай што, самы дасведчаны работнік. А прычына гэтага — тое, што ён адзін з лідараў “Свабоднага прафсаюзу Беларускага”, адстойвае правы працоўных на прадпрыемстве “Полацк-Шкловалакно”, а гэта не падабаецца адміністрацыі”, — адзначыў Андрэй Гайдукоў.


Пасля выхаду з ГАУС Наваполацку актывіст адразу накіраваўся на пікет салідарнасці з Мікалаем Шарахам у Полацку. На месцы абышлося без затрыманняў, аднак, пазней высветлілася, што Мікола Шарах быў затрыманы каля дома.


На Андрэя Гайдукова ў Наваполацкім ГАУС склалі адміністрацыйны пратакол паводле часткі 2 артыкула 21.14 — «Парушэнне правіл утрымання і добраўпарадкавання населеных пунктаў». Разбор па гэтым факце адбудзецца ў панядзелак, 2 траўня, а 15-й гадзіне, у наваполацкім гараддзеле міліцыі.


Паводле прэс-рэлізу Аргкамітэта БХД

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: