Валянцін Стэфановіч: «Большасць рэкамендацый АБСЕ не былі ўлічаны ЦВК» (відэа)

27 красавіка адбылася нарада старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай з кіраўніком краіны, на якой была абрана дата правядзенне парламенцкіх выбараў — 11 верасня 2016 года.

Намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч



Акрамя таго, Лідзія Ярмошына ўзгадніла з Лукашэнкам прапановы ЦВК па змяненнях выбарчага працэсу ў адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ.
Так, ужо на бліжэйшых выбарах плануецца павысіць празрыстасць пры фарміраванні выбарчых камісій, разглядзе выбарчых спрэчак і падліку галасоў.
Аднак, праваабаронцы сумняваюцца, што выбары стануць больш празрыстымі.Праваабаронца ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч адзначае:
“Празрыстасць выбарчага працэсу азначае празрыстасць усіх працэдур. У сваю чаргу, і БДІПЧ АБСЕ, і кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прапаноўвалі такі варыянт, каб выбарчыя бюлетэні лічыліся толькі адным сябрам камісіі, кожны бюлетэнь дэманстраваўся ўсім прысутным і агучваўся вынік галасавання, адлюстраваны ў ім. Але нажаль, як мы бачым, гэтыя прапановы не будуць прымяняцца. Таксама шкада, што большасць рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ не былі ўлічаныя наогул".


spring96.org