У Пінску прадпрымальнікі пакінулі месца працы пасля з’яўлення на рынку кантралёраў

У Пінску каля 600 прадпрымальнікаў на рынку «Цэнтральны» па вуліцы Ленінградская, зачынілі свае працоўныя месцы і датэрмінова спынілі працу ў выніку зʼяўлення кантралёраў з Дзяржстандарту, а паводле некаторых звестак і Дзяржкантролю. Пра гэта паведамляе Белсат

1425457598_predprinimatelskiy_bunt2.jpg

Пакуль інфармацыі няшмат, вядома толькі, што працаўнікі Дзяржстандарту прыйшоў або з маніторынгам, або з правяранне на сам рынак. Прадпрымальнікі зачыніліся за 2 хвіліны да 12.00 гадзіны, але рынак працуе звычайна да 15.00, піша perspektyva.org.
Вядома, што кантралёры сталі патрабаваць ад ІПэшнікаў выкананне нормаў паводле новага заканадаўства, а менавіта: 3 склады на верхнюю вопратку да кожнай маскоўскай накладной, пацвярджэнне сертыфікату і на кожным адрыўным талоне або чэку, што менавіта па асартыменце было прададзена.
Прадпрымальнікі рэальна напалоханы і не разумеюць, што ад іх хочуць, таму што раней былі іншыя патрабаванні, а цяпер зусім іншыя.
«Фактычна мы маем справу з праявай стыхійнага пратэсту саміх прадпрымальнікаў супраць тых умоваў працы, у якія іх сёння паставіў урад сваймі законамі», – гаворыцца на сайце ГА «Перспектыва».
Тое што адбылося сёння ў Пінску – гэта першы званочак ураду, які папярэджвае, што трэба сядаць з прадстаўнікамі РГА «Перспектыва» за стол перамоваў і вырашаць праблемы.