Пінск афіцыйна стаў культурнай сталіцай Беларусі ў 2019 годзе

Пінск афіцыйна прыняў тытул «Культурная сталіца Беларусі-2019».

Пінск

Пінск

Урачыстасці, на якія завіталі намеснікі міністраў культуры ды сувязі, а таксама парламентарыі – адбыліся ў гарадскім доме культуры. Цэнтральнай падзеяй стала гашэнне тэматычнай капэрты з маркай, наклад якога складае 20 тысяч асобнікаў.
Па словах аўтара кнігі «Нарысы гісторыі культуры Піншчыны» Аляксандра Ільіна, бурлівае культурнае жыццё Пінска перапынілася ў сярэдзіне ХХ стагоддзя:
– Ліквідацыя вобласці пераўтварыла Пінск у правінцыйны горад. Тут удар і па культуры быў – знікнуў настаўніцкі інстытут, знікнуў тэатр. Мне падаецца, што гэта быў моцны ўдар. У апошні час, ужо пры незалежнай Рэспубліцы Беларусь, ідзе не рэгрэс у гэтым плане, а некаторы прагрэс. З’явіўся ўніверсітэт, тэатр. Я думаю, што Пінск на правільным шляху.
Паведамляецца, што Пінск чакае больш за 400 разнастайных мерапрыемстваў у межах акцыі «Культурная сталіца Беларусі». Сярод іншага адбудуцца канцэрты арганнай і старадаўняй музыкі, міжнародны фестываль духавых аркестраў ды фестываль мастацтваў «Зоры над Пінай».
Беларускае Радыё Рацыя