У сакавіку золатавалютныя рэзервы знізіліся амаль на 700 млн. долараў

За сакавік у Беларусі золатавалютныя рэзервы скараціліся — мінус 8,4 %.

_finansy___ekanomika___hroszy__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg

За сакавік 2022 года золатавалютныя рэзервы (ЗВР) знізіліся на 692,9 млн. долараў ЗША (мінус 8,4 %) пасля зніжэння ў лютым на 259,1 млн. долараў ЗША (на 3,0 %), паведамляе сайт banki24.by.

Эканамісты адзначчаюць, што зніжэнне паказчыка міжнародных рэзервовых актываў па выніках сакавіка абумоўлена:

планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 100 млн. долараў ЗША;

продажам у пачатку сакавіка Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа";

пераводам часткі сродкаў у замежнай валюце ў актывы, якія фармальна не адносяцца да рэзервовых актываў па міжнародных стандартах.