Дэфолт, яшчэ дэфолт! Беларусь заплаціць па крэдытах ЕБРР і МБРР беларускімі рублямі

Беларусь будзе разлічвацца па крэдытах ЕБРР, МБРР і СІБ беларускімі рублямі. Такое рашэнне прыняў урад. Яно замацавана пастановай Саўміна і Нацбанка.

Гэтыя нолікі хутка вернуцца 


«Выкананне сваіх абавязацельстваў па пагашэнні асноўнага доўгу і працэнтаў па знешніх дзяржаўных пазыках, прыцягнутых ад МБРР, ЕБРР, СІБ, Рэспубліка Беларусь будзе ажыццяўляць у беларускіх рублях па афіцыйным курсе беларускага рубля да адпаведнай замежнай валюты на дату плацяжу», — паведаміла прэс-служба ўрада.

У паведамленні падкрэсліваецца, што гэта вымушаная мера, бо краіна абмежаваная ў разліках з заходнімі крэдыторамі ў еўра і доларах праз санкцыі, а таксама пастановы міжнародных фінансавых інстытутаў, адзначае REFORM.by.

Пазаўчора Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў не разлічвацца з банкамі, якія спынілі фінансаванне праектаў у сферы ЖКГ.

«Гэта значыць раней з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і іншымі мы дамовіліся аб тым, што яны пракрэдытуюць многія аб'екты жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Сёе-тое пачалі крэдытаваць, а потым кінулі. Два моманты. Як будзем завяршаць рэканструкцыю і будаўніцтва гэтых аб'ектаў? І другое: не дай бог, хто-небудзь з вас пачне разлічвацца па даўгах з гэтымі банкамі. Яны не выканалі ўмовы дамовы — да пабачэння, пакуль не вернуцца да выканання гэтых дамоваў», — сказаў ён тады.

Раней Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім дапускаецца выкананне абавязацельстваў перад замежнымі крэдыторамі ў рублях, у выпадках калі адсутнічае магчымасць пагашэння іх у валюце з-за санкцый. Аналагічныя крокі зроблены ў Расіі. Пры гэтым Мінфін РФ першы раз ужо разлічыўся па еўрааблігацыях у нацыянальнай валюце.

Між тым, разлікі нацыянальнай валютай па крэдытах, выдадзеных у доларах і еўра, з’яўляюцца, па міжнародных крытэрах, «тэхнічным дэфолтам».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: