У Століне пабудавалі пункт часовага ўтрымання хатніх жывёл
Пункт часовага ўтрымання хатніх жывёл стварылі пры Столінскім ЖКГ. Да гэтага нічога падобнага на Століншчыне не было.
![pryt.jpg pryt.jpg](/img/v1/userfiles/images/pryt.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пункт часовага ўтрымання хатніх жывёл зроблены за ўласныя сродкі ЖКГ. Ён уяўляе сабой будынак з шасцю вальерамі, кожны з якіх абсталяваны будкай і посудам для вады і ежы. Вальеры замыкаюцца на завалу.
![Падобнага пункта на Століншчыне ніколі не было Падобнага пункта на Століншчыне ніколі не было](/img/v1/userfiles/images/pryt3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Падобнага пункта на Століншчыне ніколі не было
У Столінскім ЖКГ адзначаюць, што вальеры прызначаныя для часовага (на працягу пяці дзён) ўтрымання толькі хатніх катоў і сабак, падабраных работнікамі гаспадаркі на вуліцах райцэнтра. Інфармацыю аб хатніх гадаванцах, якія трапілі ў гэтыя вальеры, разам з іх фотаздымкамі будуць размяшчаць у сродках масавай інфармацыі, у сацыяльных сетках, каб уладальнікі страчаных жывёл як мага хутчэй знайшліся. Людзі таксама самі могуць звяртацца ў ЖКГ, каб высветліць, напрыклад, калі раптам іх сабака адарвалася з прывязі і ўцякла, ці не знаходзіцца яна выпадкова ў гэтым пункце, каб хутчэй вярнуць жывёлу дадому.
![pryt4.jpg pryt4.jpg](/img/v1/userfiles/images/pryt4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![pryt5.jpg pryt5.jpg](/img/v1/userfiles/images/pryt5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Для харчавання жывёл у гэтым пункце часовага ўтрымання таксама неабходныя грашовыя сродкі. Таму яго працу плануюць пачаць са студзеня наступнага года. Тым не менш, літаральна на днях у пункце з'явіліся першыя гадаванцы. Гэта маленькі чорны кудлаты шчанюк з сумнымі вачыма і два ката.
![Гэтага шчанюка работнікі ЖКГ падабралі на вуліцах Століна Гэтага шчанюка работнікі ЖКГ падабралі на вуліцах Століна](/img/v1/userfiles/images/pryt2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэтага шчанюка работнікі ЖКГ падабралі на вуліцах Століна
— Шчанюка і катоў мы пакінем тут, нікуды яны не падзенуцца. Калі хто-то, убачыўшы іх на фатаграфіі, захоча забраць да сябе, перашкаджаць не будзем. Забірайце. Але калі гаспадара для іх не знойдзецца, пакінем жыць у нас на тэрыторыі. Шчанюк вырасце і, магчыма, будзе тут добрым вартаўніком, — кажа начальнік участка добраўпарадкавання Столінскага ЖКГ Генадзь Пяшко.
Паводле media-polesye.by