У Топ-5 тэлеперадач, якія глядзяць беларусы, чатыры — расійскія
У Топ-5 тэлеперадач, якія глядзелі беларусы ў жніўні, з беларускага кантэнту аказаліся толькі «Нашы Навіны» на АНТ.
![Андрэй Малахаў з'яўляецца ўпэўненым кумірам беларускіх тэлегледачоў Андрэй Малахаў з'яўляецца ўпэўненым кумірам беларускіх тэлегледачоў](/img/v1/images/c3c024bf815357a7e10f47b19a7d8a262135dd4e9_1200.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Малахаў з'яўляецца ўпэўненым кумірам беларускіх тэлегледачоў
ЗАТ «Медыявымяральнік» апублікавала справаздачу, што глядзелі беларускія тэлегледачы ў жніўні 2021 года.
Высветлілася, што па прагляду найбольшы глядацкі ахоп у перадач «Хай кажуць», «Прывітанне, Андрэй!», серыялаў «Перакаці поле» і «Сабака 6». Адзіны беларускі прадукт, які ўвайшоў у Топ-5 — гэта «Нашы навіны» на АНТ. Навины занялі пяты радок рэйтынгу піша Thinktanks.by.
Даследаванне паказала, што максімальны аб’ём аўдыторыі гледачоў ля тэлевізараў збіраецца і ў будні, і ў выходныя з 18:00 па 23:30.
![slayd8_tv.jpeg slayd8_tv.jpeg](/img/v1/images/slayd8_tv.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У суботу-нядзелю ў параўнанні з панядзелкам-пятніцай глядацкая актыўнасць вышэй у 08:15-19:00 на 13,5%, ніжэй у 05:45-08:00 на 13,5%, а таксама ў 19:00-23:15 на 2,5%.