У Вярхоўнай Радзе Украіны прайшоў брыфінг да 100-годдзя незалежнасці БНР

22 сакавіка Народны дэпутат Украіны Ігар Гузь разам з беларускім добраахвотнікам Янам Мельнікавым правялі ў Вярхоўнай Радзе брыфінг прымеркаваны да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

29496388_1915601455177769_1704863139020931072_n.jpg

З нагоды гэтага свята Ігар Гузь выступіў па-беларуску, паведамляе прэс-служба грамадскага сектару Атрада "Пагоня". Ён адзначыў, што ўжо доўгі час падтрымлівае беларускіх патрыётаў у барацьбе супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі: "Я маю больш сотні беларускіх сяброў, з якімі мы змагаемся і будзем змагацца супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі".
Таксама ў 2014 годзе парламентарый падтрымаў стварэнне беларускага "Атраду" Пагоня" з добраахвотнікаў, якія дапамагалі Украіне змагацца супраць расійскай агрэсіі на Данбасе.
Нардэп пажадаў беларусам давесці да канца справу, якую пачалі заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі, а менавіта стварыць на самой справе незалежную нацыянальную дзяржаву.
 “Я перакананы, што гэта вам па сілам, а ўкраінцы пры патрэбе дапамогуць. Таксама ў гэты дзень хачу падзякаваць беларускім добраахвотнікам, якія ваявалі і пралівалі сваю кроў за Украіну”, — адзначыў Ігар Гузь.


Таксама падчас брыфінгу выступіў беларускі добраахвотнік Ян Мельнікаў, які ў складзе Тактычнай групы «Беларусь» далучыўся да абароны Украіны.
“Я вельмі ўдзячны, што ў такі цяжкі час для Украіны беларусы могуць чуць словы падтрымкі нашаму народу і віншаванні з нагоды стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёння беларусы бачаць, што ў нас ёсць сапраўдныя сябры, такія як спадар Ігар Гузь”, — адзначыў Мельнікаў.
Паводле прэс-рэлізу