Нацыянальны Аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя БНР: «Спыніць рэпрэсіўную практыку!»
Нацыянальны Аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі прыняў заяву, у якой рашуча пратэстуе супраць прэвентыўных затрыманняў Максіма Вінярскага, Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка і Арцёма Касаварава.
![xmukyndp2yx.jpg xmukyndp2yx.jpg](/img/v1/images/xmukyndp2yx.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нацыянальны Аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя БНР выказваецца супраць затрымання
напярэдадні 25 сакавіка сваіх сябраў: Максіма Вінярскага, Уладзіміра
Някляева, Вячаслава Сіўчыка, а таксама сябра Моладзі БНФ Арцёма
Касаварава.
“Мы лічым, што затрыманні трох сябраў Аргкамітэта і сябра Моладзі БНФ звязаныя з іх дзейнасцю па падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў да 100-годдзя аднаўлення беларускай дзяржаўнасці, і патрабуем іх недакладнага вызвалення, — адзначаецца ў заяве. — Мы спадзяемся, што адзначэнне найвялікшага нацыянальнага свята беларускага народа пройдзе годна, мірна і цывілізавана. Заклікаем улады Беларусі спыніць рэпрэсіўную практыку у дачыненні да грамадзянаў сваёй краіны.
Звяртаем увагу беларускай і міжнароднай грамадзянскіх супольнасцяў на абяцанне ўладаў Беларусі “знайсці агульную мову” з арганізатарамі мерапрыемстваў.
Спадзяемся, што арыштаваныя сябры Нацыянальнага Аргкамітэта і Моладзі БНФ разам з намі, на волі, годна адсвяткуюць 100-годдзе аднаўлення Незалежнасці нашай дзяржавы”.