Ва Ўкраіне затрымалі Надзею Саўчанка

Следчыя Службы бяспекі Украіны затрымалі народнага дэпутата Надзею Саўчанка, з якой знялі недатыкальнасць.

sauchanka_3.jpeg

Саўчанка затрымалі ў памяшканні Вярхоўнай Рады.
Раней Вярхоўная Рада падтрымала зняцце недатыкальнасці з народнага дэпутата Надзеі Саўчанка, а таксама дала дабро на яе арышт і затрыманне.
Саўчанка інкрымінуюць ўзаемадзеянне з верхаводамі баевікоў, змова з Уладзімірам Рубанам, які ўжо пад арыштам, і падрыхтоўку тэракту ў Вярхоўнай Радзе. Яго мэтай, па версіі Генпракуратуры, было фізічнае знішчэнне кіраўніцтва дзяржавы і захоп улады.
Генеральная пракуратура мае намер прасіць суд абраць меру стрымання для дэпутата Надзеі Саўчанка ў выглядзе ўтрымання пад вартай без альтэрнатывы закладу.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік ГПУ.
«Толькі арышт. Артыкул не прадугледжвае альтэрнатывы», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Пры гэтым, паводле яго слоў, пакуль не ясна, калі адбудзецца судовае паседжанне па абранні меры стрымання — у чацвер ці ж у іншы дзень.
Паводле nv.ua