У Гродна праходзяць Еўрапейскія дні назірання за птушкамі (фота)

У гродзенскім парку Жылібера можна паназіраць за птушкамі праз оптыку, падзорныя трубы і біноклі, якія адмыслова ўсталявалі сябры арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.



naziranni_za_ptushkami_3.jpg

Гэта ўжо 14-я акцыя, якую ладзяць аматары птушак, распавядае сябра грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, рэдактар сайта burdwatch.by Зміцер Вінчэўскі

— Ужо ў 14-ы раз, у першую суботу-нядзелю кастрычніка, сябры арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” праводзяць такую акцыю, якая адбываецца адначасова практычна ва ўсіх краінах Еўропы — восеньскія назіранні за птушкамі. Мы збіраемся тут з оптыкай, каб паказаць людзям, якія птушкі застаюцца, якія жывуць побач з намі, якія яны прыгожыя. Каб прысутныя ўбачылі, што не толькі ў людзей ёсць праблемы, але і ў птушак, таму ім патрэбная наша дапамога. 

Акцыя на Гродзеншчыне праходзіць на працягу двух дзён — арнітолагі спадзяюцца ўбачыць і зафіксаваць некалькі дзясяткаў відаў птушак, якія яшчэ не адляцелі ў вырай. 

naziranni_za_ptushkami_1.jpg

 

naziranni_za_ptushkami_4.jpg

naziranni_za_ptushkami_5.jpg

naziranni_za_ptushkami_2.jpg

naziranni_za_ptushkami_7.jpg

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Савелія Малчанава