У межах Мінскай вобласці створаны чатыры новыя епархіі БПЦ

Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел сустрэўся са старшынём Мінскага аблвыканкама Сямёнам Шапірам. Пад час сустрэчы ён афіцыйна паведаміў пра стварэнне на тэрыторыі вобласці новых епархій і Мінскай мітраполіі.



mitropolit_pavel.jpg

Новыя епархіі Беларускага Экзархата ў Мінскай вобласці ўтвараюцца шляхам вылучэння іх са складу Мінскай епархіі.

Так, у межах Бярэзінскага, Барысаўскага, Крупскага, Лагойскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобласці ўтворана Барысаўская епархія, якую з тытулам епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі ўзначаліў вікарый Мінскай епархіі Веніямін (Тупека).

У межах Вілейскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Стаўбцоўскага і Уздзенскага раёнаў Мінскай вобласці ўтворана Маладзечанская епархія на чале з будучым епіскапам Маладзечанскім і Стаўбцоўскім Паўлам (Цімафеенкавым), былым клірыкам Мінскай епархіі.

У межах Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага раёнаў створана Слуцкая епархія, якую ўзначаліць будучы епархія Слуцкі і Салігорскі, а цяпер архімандрыт Антоній (Даронін), клірык Мінскай епархіі.

Мінская дыяцэзія сціснутая да межаў Мінска і Мінскага раёна, а епархіяльны архірэй з гэтага часу будзе насіць тытул Мінскі і Заслаўскі.

Усе названыя епархіі аб’яднаны ў Мінскую мітраполію, кіраўніком якой прызначаны мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Экзарх таксама прадставіў старшыне Мінаблвыканкама епіскапа Барысаўскага Веніяміна, прызначанага на новаўтвораную Барысаўскую і Мар’інагорская кафедру; архімандрыта Паўла (Цімафеенкава), абранага епіскапам Маладзечанскім і Стаўбцоўскім; архімандрыта Антонія (Дароніна), абранага епіскапам Слуцкім і Салігорскім.

Сямён Шапіра з задавальненнем успрыняў рашэнне Святога Сінода і павіншаваў іерархаў з выбраннем на новаўтвораныя кафедры, запэўніўшы іх у сваёй падтрымцы і выказаўшы надзею на паразуменне і супрацоўніцтва.

Крыніца.info