«Харчовы Кландайк»: Малочныя камбінаты могуць перайсці на працу ў тры змены

Улады Мінскай вобласці, спрабуючы скарыстацца бонусамі ад уведзенага Расіяй эмбарга на заходнюю ежу, вырашылі перавесці малочныя і мясакамбінаты на двух- і нават трохзменны рэжым працы.



moloko_i_miaso.jpg

«Сёння з улікам росту вытворчасці малака мы ставім задачу мясакамбінатам і малакаперапрацоўчым прадпрыемствам павялічыць колькасць рабочых змен. Другія і трэція змены ўводзяцца для таго, каб вырабляць больш прадукцыі з высокім дабаўленым коштам. Трэба адпраўляць не сыравіну, а менавіта гатовую прадукцыю, напрыклад каўбасы, і павялічваць даходы ад экспарту», — заявіў губернатар вобласці Сямён Шапіра, якога цытуюць афіцыйныя крыніцы.

Аднак узнікае некалькі пытанняў. Першае тычыцца кадраў. Няма нічога складанага ў падпісанні загаду аб пераходзе на «трохзменку», але дзе ўзяць дастатковую для такога пераходу колькасць кваліфікаваных рабочых?

Другое пытанне тычыцца тэхналагічнага працэсу: ці змогуць беларускія прадпрыемствы працаваць кругласутачна без зніжэння якасці прадукцыі, нават невялікае зніжэнне якога будзе маментальна адсочана Рассельгаснаглядам з наступнымі забаронамі і часовымі абмежаваннямі.

Але калі не браць пад увагу той факт, што Расія можа цалкам забараніць імпарт мясной прадукцыі з РБ з-за выяўлення геному свіны чумы ў прадукцыі 4-х беларускіх прадпрыемстваў, то ідэя Шапіры не выклікае адмаўлення. Больш за тое, сёння няма ніякіх праблем з пастаўкамі якаснай сыравіны з ЕС.

Паводле АФН