У Мінску 29 кастрычніка ўшануюць ахвяраў сталінізму
29 кастрычніка дэмакратычная грамадскасць адзначае Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. 29 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях менскай турмы НКВД было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў, сярод іх былі Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Янка Нёманскі, Міхась Чарот ды іншыя.

Курапаты 1988 год
Сёння а 13-й гадзіне на сядзібе БНФ адбудзецца брыфінг, прысвечаны Дню памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, арганізаваны беларускай філіяй міжнароднай арганізацыі "Мемарыял", руха
салідарнасці "Разам" і ініцыятывай "За ўратаванне мемарыяла Курапаты".
з 14.00 да 17.00 адбудзецца аб’езд месцаў растрэлаў (Кальварыйскія могілкі, Трасцянец, Лошыца, парк Чалюскінцаў, Курапаты).
А 17-й гадзіне ў Курапатах запланавана адкрыццё і асвячэнне Крыжовага шляху з заходняга боку Курапатаў .
А 18.00 адбудзецца Зоркавы Шлях Памяці са знічак у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Напрацягу дня па ўсёй Беларусі адбудуцца жалобныя мерапрыемствы на месцах сталінскіх расстрэлаў.
Запрашаем неабыякавых мінчукоў прыйсці 29 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Курапаты і разам ушанаваць памяць закатаваных продкаў.
Ушануем памяць незлічоных пакутнікаў нашых хвілінай маўчання, сваім болем, добрым словам, малітвай. Прэсавая служба БХД