У Мінску актывісты БХД пасадзілі каля сотні дрэваў

У суботу ў Мінску актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў межах ініцыятывы "Зялёны горад" кампаніі Рада Народных дэпутатаў высадзілі ў розных кутках беларускай сталіцы каля сотні дрэваў.



1367823308_p1050199.jpg

"Мы бачым, як мінскія ўлады знішчаюць паркі і зялёныя зоны.  Неабходна бараніць тыя кавалкі жывой прыроды, што яшчэ захаваліся ў горадзе. Але таксама трэба памятаць, што будучыня горада залежыць не толькі ад уладаў, але і ад кожнай мінская сям’і, ад кожнага мінчаніна.  Калі кожная мінская сям’я за год пасадзіць хаця б адно дрэва, Мінск па-сапраўднаму стане зялёным горадам.


Кампанія "Зялёны горад" не мае абмежаванняў у часе і будзе працягвацца як у гэтым, так і ў наступным годзе. Усе, хто хацеў бы далучыцца да ініцыятывы, атрмаць кансультацыі па дадзеным пытанні (дзе і як высоджваць дрэвы, дзе іх браць і гэтак далей) могуць звяртацца па тэлефоне: +375291673435".

 

 

bchd.info