У Мінску далі старт кампаніі «За якасную медыцыну для ўсіх»

Днямі ўдзельнікі Мінскага Форума дэмакратычных грамадскіх арганізацый і ініцыятыў абмеркавалі праблемы медыцыны ў Мінску і Беларусі. Круглы стол адбыўся з удзелам лекараў, медперсаналу і прадстаўнікоў мінскіх арганізацый БХД, АГП, прафсаюза РЭП і некаторых няўрадавых арганізацый.  



images_2_2.jpg

Са слоў удзельнікаў круглага стала сярод праблемам сучаснай медыцыны можна вылучыць наступныя:

·         вельмі нізкая адказнасць людзей за сваё здароўе;

·         шмат сродкаў траціцца на лячэнне людзей хворых на алкагалізм і каля 80 % людзей, якія трапляюць у прыёмнае аддзяленне з атрыманымі траўмамі знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення;

·         недахоп кадраў;

·         медыцынскія ВНУ Беларусі не забяспечваюць патрэбы краіны, шмат хто пасля атрымання медыцынскай адукацыі сыходзіць у іншую сферу ці шукае магчымасці працы ў іншых краінах;

·         каля 90 % студэнтаў медыцынскіх ВНУ — дзяўчыны;

·         няпоўная забяспечанасць матэрыяламі і абсталяваннем у бальніцах, усе лекі беларускія;

·         маленькія заробкі (у Падмаскоўі заробак анэстэзіёлага-рэаніматолага ў 10 разоў вышэй за мінскі, а тэрапеўты ў Мінску працуюць на 1,5 стаўкі, каб больш зарабляць і фармальна закрываць кадравы недахоп);

·         вельмі нізкі прэстыж прафесіі;

·         па прычыне нізкіх заробкаў у медыцынскія ВНУ краіны стала паступаць нашмат болей дзяўчын, нават на такіх цяжкіх і стрэсавых пасадах, як хірургі, зараз працуе ўсе болей жанчын.

Як адзначыў адзін з экспертаў: «Сістэма аховы здароў’я Беларусі патрабуе нацыянальнага рэфармавання. Патрэбна шмат крокаў, грошаў і сілаў — у тым ліку ўвядзенне страхавой і развіццё прыватнай медыцыны, павелічэнне прэстыжу і заробкаў медыцынскіх кадраў. А таксама павышэнне адказнасці беларусаў за сваё здароўе, таму што згодна статыстыцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя фактарамі, якія ўплываюць на стан здароўя чалавека з’яўляюцца:

50 % — лад жыцця;

10 % — медыцынскае абслугоўванне;

20 % — генетыка;

20 % — умовы навакольнага асяроддзя (экалогія)»

Пасля абмеркавання праблем і магчымых шляхоў для іх вырашэння было прынята рашэнне аб правядзенні ў Мінску супольнай кампаніі «За якасную медыцыну для ўсіх».

 Прэсавая служба БХД